wd wp Пошук:

Эрык VIII Язычнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Эрык. Эрык VIII Язычнік шведск.: Erik Hedningen — язычніцкі прэтэндэнт на шведскі прастол пасля смерці караля Стэнкіля. Хрысціянскія гёты высунулі свайго прэтэндэнта — Эрыка VII сына Стэнкіля шведск.: Erik Stenkilsson. Гэта прывяло да ўзброенай барацьбы паміж прэтэндэнтамі, якая скончылася гібеллю абодвух. Адам Брэменскі сцвярджае, што ўсе магнаты краіны загінулі ў бітве — відавочнае перабольшанне [1]. Услед за гэтым на шведскі прастол узышоў Хальстэн (таксама сын Стэнкіля), магчыма пры падтрымцы Інгэ Старэйшага.

Зноскі

  1. Bengt Liljegren, «Rulers of Sweden», Historiska Media, 2004 (translated by Adam Williams), стар.17 ISBN 91-8505763-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1067 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гісторыя Швецыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя