У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Эрык. Эрык VIII Язычнік шведск.: Erik Hedningen — язычніцкі прэтэндэнт на шведскі прастол пасля смерці караля Стэнкіля. Хрысціянскія гёты высунулі свайго прэтэндэнта — Эрыка VII сына Стэнкіля шведск.: Erik Stenkilsson. Гэта прывяло да ўзброенай барацьбы паміж прэтэндэнтамі, якая скончылася гібеллю абодвух. Адам Брэменскі сцвярджае, што ўсе магнаты краіны загінулі ў бітве — відавочнае перабольшанне [1]. Услед за гэтым на шведскі прастол узышоў Хальстэн (таксама сын Стэнкіля), магчыма пры падтрымцы Інгэ Старэйшага.