wd wp Пошук:

Эрык-Эманюэль Шміт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шміт.

Эрык-Эманюэль Шміт (фр.: Éric-Emmanuel Schmitt; нарадзіўся 28 сакавіка 1960 года) — французскі пісьменнік і драматург. Яго п’есы перакладзеныя на сорак моў свету і ставіліся ў больш чым пяцідзесяці краінах[5].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў фізікі з Эльзасу. У дзяцінстве займаўся музыкай, іграў на фартэпіяна. Пакінуў намер стаць кампазітарам паступіўшы ў ліцэй(фр.) бел. у Ліёне, дзе настаўнікі заўважылі і падахвочвалі яго літаратурны талент. Зрэшты, паралельна з заняткамі, працягваў наведваць урокі музыкі пры Ліёнскай кансерваторыі.

У 1980—1985 гадах Шміт вучыўся на факультэце філасофіі Вышэйшай нармальнай школы ў Парыжы. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Дзідро і метафізіка» (Diderot et la métaphysique). Затым цягам некалькіх гадоў выкладаў філасофію ў ліцэі Шэрбура і ва ўніверсітэце Шамберы.

Эрык-Эманюэль Шміт жыве і працуе ў Бруселі, а з 2008 года мае акрамя французскага яшчэ і бельгійскае грамадзянства[6]. Выхаваны ў духу атэізму, пэўны час вызнаваў агнастыцызм, але аднядаўна аўтар прызнаў істотнасць рэлігіі ў сваёй творчасці і абвясціў сябе хрысціянінам. У 2000 годзе выйшаў яго раман «Евангелле паводле Пілата».

Беларускія пераклады

На беларускую мову раман «Евангелле паводле Пілата» перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
  2. http://www.dhnet.be/infos/belgique/article/211425/ils-sont-devenus-belges.html
  3. http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 31 кастрычніка 2015.
  4. https://www.academiegoncourt.com/les-membres
  5. Эрык-Эманюэль Шміт, афіцыйная старонка
  6. Loi du 28 juillet 2008 Moniteur belge.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Кароны
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Рона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі