wd wp Пошук:

Эрыка Энгельстад

Эрыка Марыя Траш Энгельстад (нарв.: Ericka Maria Thrash Engelstad) (24 лютага 1947, ЗША17 ліпеня 2018) — нарвежскі археолаг, прафесар Інстытута археалогіі і сацыяльнай антрапалогіі (цяпер — Інстытут археалогіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і тэалогіі Універсітэта Тромсё).

Біяграфія

Атрымала навуковую ступень доктара антрапалогіі (PhD) ва Універсітэце Вісконсін—Мадысан. З 1981 года працавала ва Універсітэце Тромсё, спачатку ў музеі Тромсё, а з 1991 года на факультэце сацыяльных навук. Запрашалася з лекцыямі ва ўніверсітэты Кембрыджа, Берклі і Упсалы. У 2006 годзе атрымала статут ганаровага прафесара Упсальскага[2], а ў 2012 годзе — Гётэбаргскага ўніверсітэтаў[3].

Навуковыя інтарэсы

Асноўнай вобласцю даследаванняў была археалогія каменнага веку з упорам на наскальнае мастацтва. Яна таксама цікавілася археалогіяй як сацыяльнай навукай і асабліва гендэрнай перспектывай.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Эрыка Энгельстад прымала ўдзел у раскопках і даследчых праектах у фюльке Фінмарк, камуне Цюсфіёрд, Карэліі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліке.

У перыяд з 1991 да 1996 гадоў працавала рэдактарам «Нарвежскага археалагічнага агляда», а ў 19921995 гадах — «Жанчыны ў археалогіі ў Нарвегіі» (нарв.: Kvinner i Arkeologi i Norge). Была членам праўлення Інстытута параўнальных культуралагічных даследаванняў.

Працы

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 сакавіка 2022.
  2. Filosofie hedersdoktorer(шведск.) . Uppsala universitet. Праверана 11 сакавіка 2022.
  3. Hedersdoktorer lyfter språk, litteratur och genus(шведск.) . Göteborgs universitet. Праверана 11 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Тромсё
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вісконсін—Мадысан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Археолагі Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе