Эрнст Вільгельм Най (ням.: Ernst Wilhelm Nay; 11 чэрвеня 1902, Берлін — 8 красавіка 1968, Кёльн) — нямецкі мастак і графік, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму.
У 1921—1922 гадах навучаўся ў Берліне на кнігагандляра. У 1925—1928 гадах вучыўся жывапісу ў класе Карла Гофера пры Аб’яднанай дзяржаўнай школе па свабодным і прыкладным мастацтве ў Берліне. У 1926—1927 гадах браў удзел у выстаўках Берлінскага сецэсіёна і мюнхенскага Новага сецэсіёна. З 1928 года жыў у Парыжы, а затым, атрымаўшы ў 1930 годзе Борнхальм-стыпендыю для ўдасканалення мастацкага майстэрства, з’яжджае ў Італію. У 1931—1932 гадах жыў і працаваў на Віла Масіма ў Рыме.
У 1937 годзе яму забаранілі выстаўляцца ў Германіі, працы Ная нацысты абвясцілі «дэгенератыўным мастацтвам», як «узоры» некалькі твораў выстаўлены на нацысцкіх выстаўках «дэгенератыўнага мастацтва» ў Берліне і Мюнхене.
У 1937—1938 гадах жыў у Эдварда Мунка ў Лафатэне, Нарвегія. У 1939—1945 гадах у гады Другой сусветнай вайны прызваны ў армію. У 1943 годзе атэлье мастака ў Берліне знішчана падчас бамбардзіроўкі.