wd wp Пошук:

Эрнст Вільгельм Най

Эрнст Вільгельм Най (ням.: Ernst Wilhelm Nay; 11 чэрвеня 1902, Берлін — 8 красавіка 1968, Кёльн) — нямецкі мастак і графік, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму.

Жыццё і творчасць

У 1921—1922 гадах навучаўся ў Берліне на кнігагандляра. У 1925—1928 гадах вучыўся жывапісу ў класе Карла Гофера пры Аб’яднанай дзяржаўнай школе па свабодным і прыкладным мастацтве ў Берліне. У 1926—1927 гадах браў удзел у выстаўках Берлінскага сецэсіёна і мюнхенскага Новага сецэсіёна. З 1928 года жыў у Парыжы, а затым, атрымаўшы ў 1930 годзе Борнхальм-стыпендыю для ўдасканалення мастацкага майстэрства, з’яжджае ў Італію. У 1931—1932 гадах жыў і працаваў на Віла Масіма ў Рыме.

У 1937 годзе яму забаранілі выстаўляцца ў Германіі, працы Ная нацысты абвясцілі «дэгенератыўным мастацтвам», як «узоры» некалькі твораў выстаўлены на нацысцкіх выстаўках «дэгенератыўнага мастацтва» ў Берліне і Мюнхене.

У 1937—1938 гадах жыў у Эдварда Мунка ў Лафатэне, Нарвегія. У 1939—1945 гадах у гады Другой сусветнай вайны прызваны ў армію. У 1943 годзе атэлье мастака ў Берліне знішчана падчас бамбардзіроўкі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ernst Wilhelm Nay
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118586653 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Берлінскай мастацкай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў Кёльне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Мастакі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Мелатэн
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы