wd wp Пошук:

Эрнан Крэспа

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эрна́н Хо́рхэ Крэ́спа (ісп.: Hernan Jorge Crespo; нар. 5 ліпеня 1975, Флорыда, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст і трэнер, ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (1995—2007). Уключаны ў афіцыйны спіс найлепшых футбалістаў свету, складзены ў 2004 годзе ў гонар 100-годдзя ФІФА.

Клубная кар’ера

Крэспа дэбютаваў у клубе «Рывер Плэйт» у сезоне 1993/94, забіў у дэбютным сезоне 13 галоў у 25 матчах і дапамог сваёй камандзе выйграць чэмпіянат Аргенціны («апертура» 1993). У 1994 годзе ён зноў становіцца чэмпіёнам Аргенціны ў складзе «Рывер Плэйта». У 1996 годзе Крэспа прыводзіць «Рывер» да перамогі ў Кубку Лібертадорэс, зрабіўшы дубль у першым фінальным матчы на сваім полі. На Алімпіядзе-1996 у складзе зборнай Аргенціны Крэспа заваяваў срэбны медаль і стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 6 галамі.

У жніўні 1996 года Крэспа перайшоў у «Парму» і ў першым сезоне забіў 12 галоў у 27 матчах. У 1999 годзе ў складзе «Пармы» стаў уладальнікам Кубка Італіі і Кубка УЕФА, у фінальным матчы гэтага турніру ў Маскве супраць марсельскага «Алімпіка» (3:0) Крэспа забіў першы гол.

У 2000 годзе Крэспа перайшоў у «Лацыа» за рэкордную суму 35,5 мільёна фунтаў. У першым сезоне ў «Лацыа» Крэспа стаў найлепшым бамбардзірам Серыі А з 26 галамі.

У 2002 годзе міланскі «Інтэр» набыў яго за 40 мільёнаў фунтаў на замену Раналду. За адзін сезон у «Інтэры» Крэспа забіў 7 галоў у 18 матчах у Серыі А і 9 галоў у 12 матчах у Лізе чэмпіёнаў. З-за траўмы яму прыйшлося прапусціць 4 месяцы ў 2003 годзе, і шмат хто лічыў, што ён ужо не выйдзе на свой ранейшы ўзровень.

У жніўні 2003 года Крэспа перайшоў за 16,8 мільёнаў фунтаў у лонданскі «Чэлсі», але не прыйшоўся да двара ў клубе, згуляўшы ва ўсіх турнірах 31 матч і забіўшы 12 галоў. Пасля таго, як улетку 2004 года «Чэлсі» ўзначаліў Жазэ Маўрынью, Крэспа быў аддадзены ў арэнду ў «Мілан». У «Мілане» яму атрымалася вярнуць сваю ранейшую форму, ён забіў за сезон 10 галоў, але два яго галы ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2004/05 не дапамаглі «Мілану» атрымаць перамогу над «Ліверпулам».

Пасля паспяховага сезона Крэспа ў «Мілане» і няўдач «Чэлсі» ў пошуку форварда з гучным імем, Крэспа быў вернуты ў лонданскі клуб. Гэтым разам ён адразу адаптаваўся да Англіі, забіўшы гол у матчы першага туру, і ў наступным забіў некалькі важных галоў у матчах чэмпіянату Прэм’ер-лігі і Лігі чэмпіёнаў. Усяго ён забіў 14 галоў у сезоне 2005/06.

У жніўні 2006 года ён зноў быў аддадзены ў арэнду, гэтым разам у міланскі «Інтэр». У снежні 2006 года Крэспа забіў свой 125-ы гол у Серыі А.

Міжнародная кар’ера

Эрнан Крэспа дэбютаваў у нацыянальнай камандзе ў лютым 1995 года ў матчы супраць Балгарыі. Аднак наступнага выкліку ў зборную яму прыйшлося чакаць 16 месяцаў, і толькі праз два гады ён забіў свой першы гол за зборную. Крэспа выступаў за зборную ў фінальных турнірах чэмпіянатаў свету 1998, 2002 (забіў 1 гол) і 2006 (забіў 3 галы). За сваю кар’еру Крэспа згуляў 60 матчаў за зборную і забіў 32 галы. Ён з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Аргенціны ў адборачных турнірах чэмпіянату свету. Выступаў на Кубку Амерыкі 2007. У матчы супраць зборнай ЗША (другі матч групавога турніру) ён атрымаў траўму, з-за якой ён прапусціў наступныя матчы турніру.

Трэнерская кар’ера

У 2012 годзе завяршыў гульнявую кар’еру і стаў трэнерам, працаваў у «Парме» і «Модэне». Са снежні 2018 года да верасня 2019 года ўзначальваў аргенцінскі «Банфілд».

У студзені 2020 года быў прызначаны новым галоўным трэнерам клуба «Дэфенса і Хустысія»[5]. У студзені 2021 года прывёў яго да перамогі ў Паўднёваамерыканскім кубку.

У лютым 2021 года ўзначаліў бразільскі «Сан-Паўлу». Заставаўся на пасадзе да кастрычніка 2021 года[6].

Дасягненні

Зноскі

  1. З-за знешняга падабенства з Хорхэ Вальдана
  2. Hernán Crespo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hernán Crespo // FBref.com
  4. HERNAN JORGE CRESPO // Base de Datos del Futbol Argentino
  5. Креспо возглавил аргентинский клуб «Дефенса и Хустисия». by.tribuna.com.
  6. Вратарь-бомбардир Сени сменил Креспо на посту главного тренера “Сан-Паулу”. football.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Аргенціны
Катэгорыя·Трэнеры ФК Сан-Паўлу
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рывер Плэйт
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·ФІФА 100
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Трэнеры ФК Модэна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Трэнеры ФК Банфілд
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дэфенса і Хустысія
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс