wd wp Пошук:

Эн Бронтэ

Эн (Га́нна) Бро́нтэ (англ.: Anne Brontë; 17 студзеня 1820, Торнтан, Іаркшыр, Вялікабрытанія — 28 мая 1849, Скарбара, Паўночны Іаркшыр, там жа) — англійская пісьменніца і паэтэса, малодшая з трох сясцёр Бронтэ. Аўтар раманаў «Агнэс Грэй» і «Незнаёмка з Уайлдфел-Хола», а таксама шэрагу вершаў[5][6].

Эн Бронтэ была малодшай дачкой беднага святара ірландскага паходжання Патрыка Бронтэ[en] і яго жонкі Марыі Брэнуэл[en]. Маці памерла, калі Эн не споўнілася і двух гадоў. Большую частку свайго жыцця Эн правяла ў вёсцы Хаўарт (Заходні Іаркшыр). Правучыўшыся два гады ў школе Роу Хэд, яна пачала працаваць гувернанткай і стала адзінай з сясцёр Бронтэ, якая дамаглася поспеху ў гэтай справе: нягледзячы на няўдачу пры першым працаўладкаванні ў сям’і Інгэм, у далейшым дзяўчына на працягу пяці гадоў навучала і выхоўвала дзяцей сямейства Робінсан. Па завяршэнні гэтага перыяду малодшая Бронтэ, як і яе сёстры, пачынае літаратурную кар’еру. У 1846 годзе выйшаў сумесны зборнік вершаў Шарлоты, Эмілі і Эн, у наступным годзе — раман Эн «Агнэс Грэй», заснаваны на яе досведзе працы гувернанткай. Поспех прыйшоў да пісьменніцы з другім раманам — «Незнаёмка з Уайлдфел-Хола». Кніга, апублікаваная ў 1848 годзе, крытыкавала становішча жанчыны ў сям’і, кідаючы выклік маральным асновам віктарыянскай Англіі. «Незнаёмка з Уайлдфел-Хола» лічыцца адным з першых фемінісцкіх раманаў. Праз год пасля выдання кнігі 29-гадовая Эн Бронтэ памерла ад сухот.

У параўнанні з вядомасцю старэйшых сясцёр — Шарлоты, аўтара чатырох раманаў (уключаючы «Джэйн Эйр»), і Эмілі, якая напісала «Навальнічны перавал», — літаратурная слава Эн Бронтэ невялікая. Асноўнай прычынай гэтага прынята лічыць тое, што пасля смерці малодшай сястры Шарлота забараніла да далейшай публікацыі «Незнаёмку з Уайлдфел-Хола» — твор, які выклікаў шырокі рэзананс у грамадстве. Абедзве кнігі Эн, якім уласцівыя рэалізм і іронія, карэнным чынам адрозніваюцца ад рамантычных твораў яе сясцёр — але гэтак жа, як раманы Шарлоты і Эмілі, сталі класікай англійскай літаратуры.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Anne Brontë // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 139.
  4. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. Бронте Шарлотта // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  6. Бронте (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Пісьменніцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пісьменніцы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходнім Ёркшыры
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары любоўных раманаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Англіі
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе