wd wp Пошук:

Эндэрберы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Э́ндэрберы (англ.: Enderbury) — востраў у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча - 5,1 км². Незаселены.

Гісторыя

Адкрыты ў 1823 г. брытанскімі кітабоямі і названы ў гонар лонданскага суднаўладальніка Сэмюэля Эндэрберы.

У 1856 г. ЗША абвясцілі востраў свабодным для здабычы гуана амерыканскімі грамадзянамі. Здабыча каштоўнага ўгнаення вялася амерыканскай “Кампаніяй гуана астравоў Фенікс” у 1860 - 1877 гг. Асабліва прыбытковым стаў 1870 г., калі было здабыта 6 тысяч тон гуана. У 1878 г. амерыканцаў змянілі брытанцы, але не мелі таго ж поспеху — большая частка радовішча ўжо была вычарпана. У 1880-ыя гг. брытанскія здабытчыкі пакінулі Эндэрберы.

Хаця прырода маленькага вострава была вынішчана, Вялікабрытанія і ЗША працягвалі спрэчкі аб яго тэрытарыяльнай прыналежнасці да 1939 г., пакуль ён не быў разам з суседнім Кантонам абвешчаны сумесным уладаннем.

У 1938 - 1942 гг. на Эндэрберы жылі 4 амерыканскія каланісты, але ў сувязі з падзеямі II Сусветнай вайны іх паселішча было тэрмінова ліквідавана.

У 1979 г. востраў увайшоў у склад Кірыбаці.

У 2010 г. Эндэрберы разам з іншымі астравамі Фенікс (Кірыбаці) быў уключаны як ахоўваемая тэрыторыя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прырода

Востраў мае каралавае паходжанне і ўяўляе сабою закрыты атол з невялікай унутранай лагунай (0,6 км²). Клімат субэкватарыяльны засушлівы.

Першародная прырода вострава была разбурана ў выніку чалавечай дзейнасці ў XIX ст. Большая частка паверхні пакрыта вапняковымі скаламі і толькі часткова зарастае травой і хмызнякамі. Дрэваў вельмі мала.

Эндэрберы — важнае месца для размнажэння зялёных чарапах і некаторых відаў марскіх птушак. Выдатна захаваўся падводны свет мясцовага каралавага рыфа.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Фенікс
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы