wd wp Пошук:

Эндру Юр

Эндру Юр (англ.: Andrew Ure; 18 мая 1778, Глазга — 2 студзеня 1857, Лондан) — шатландскі эканаміст і хімік.

З 1804 па 1830 быў прафесарам хіміі і натурфіласофіі ў каледжы Андэрсана. Аўтар даследавання «Слоўнік хіміі» Dictionary of Chemistry, 1821), перакладзены яшчэ пры яго жыцці на нямецкую і французскую мовы. У 1834 аб’ехаў найбуйнейшыя фабрычныя вытворчасці Брытаніі, каб атрыманы досвед выкарыстоўваць у тэарэтычных распрацоўках. Прыхільнік аперацыйнага падзелу працы. У гісторыі эканамічных вучэнняў Эндру Юр увайшоў як даследчык, які зрабіў тэрміны-словазлучэнні «філасофія фабрыкі» і «філасофія вытворчасці» структураўтваральнымі элементамі свайго эканамічнага вучэння. Аўтар працы «Слоўнік мастацтваў, мануфактур і шахт» (Dictionary of Arts, Manufactures, and Mines, 1853). Метадалогія Эндру Юра была блізкая алгарытму інтэлектуальных пошукаў матэматыка і канструктара Чарльза Бэбіджа. Неаднаразова згаданы ў тэкстах Карла Маркса.

Зноскі

  1. 1 2 Andrew Ure // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Andrew Ure // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глазга
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Глазга
Катэгорыя·Эканамісты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе