wd wp Пошук:

Эндру Уайбрэхт

Эндру Уайбрэхт 
Грамадзянства  ЗША
Дата нараджэння 10 лютага 1986(1986-02-10) (36 гадоў)
Месца нараджэння Лейк-Плэсід, ЗША
Кар'ера
Клуб New York Ski Education Foundation
У зборнай 30 лістапада 2006
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Ванкувер 2010 Супергігант
Чэмпіянат свету сярод юніёраў
Бронза 2006 Супергігант
Вынікі
 Алімпійскія гульні 1 (2010)
 Чэмпіянат свету 1 (2009)
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 30 лістапада 2006
 Перамогі на этапах Кубка свету 0
 Лепшае месца ў агульным заліку 93 (2007-2008)
 Хуткасны спуск 39 (2007-2008)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 38 (2007-2008)
 Супергігант 30 (2008-2009)
 Гіганцкі слалам -
 Слалам -
Апошняе абнаўленне: 28 лютага 2010

Эндру Уайбрэхт (англ.: Andrew Weibrecht, нар. 10 лютага 1986, Лэйк-Плэсід, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі гарналыжнік, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў супергіганце.

Спартыўная кар’ера

Удзельнічае ў афіцыйных спаборніцтвах з 2002 года. Дэбютаваў у Кубку свету 30 лістапада 2006 года ў Бівер-Крык. Рэгулярна выступае ў Кубку свету з 2008 года. За сваю кар’еру Уайнбрехт толькі адзін раз трапіў у першую дзесятку на этапе Кубка свету (у Бівер-Крык у 2007). На чэмпіянаце свету 2009 у Валь-д-Ізеры прыняў удзел у трох дысцыплінах, лепшы вынік — 39-е месца ў супергіганце.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы Эндру Уайбрэхт стаў бронзавым прызёрам у супергіганце. У алімпійскіх спаборніцтвах па хуткасным спуску заняў 21-е месца.[1]

Асабістае жыццё

Скончыў школу зімовых відаў спорту ў Парк-Сіці ў 2003 годзе, вучыцца ў Дартмуцкім каледжы.

У 2010 годзе прыняў удзел у шоў «У Філадэльфіі заўсёды сонечна» у якасці запрошанай зоркі .

Уайбрэхт вядомы пад мянушкамі «Warhorse» і «Warberg».[2]

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/2010/02/20/sports/olympics/20ski.html
  2. http://www.usskiteam.com/alpine/athletes/athlete?athleteId=1030

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Гарналыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P18)
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарналыжнікі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года