wd wp Пошук:

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (ФІС) (фр.: Fédération Internationale de Ski, FIS)) — міжнародная арганізацыя, якая курыруе ўсе віды лыжнага спорту. Заснавана 14 нацыянальнымі федэрацыямі ў 1924 годзе ў французскім горадзе Шамані. Сёння членамі ФІС з’яўляюцца 123[3] нацыянальныя аб’яднанні лыжнага спорту. Штаб-кватэра федэрацыі знаходзіцца ў швейцарскім горадзе Аберхофен-ам-Тунерзеі.

Штогод складаецца каляндар спаборніцтваў ФІС, якія праводзяцца па правілах ФІС.

Лыжныя дысцыпліны

Федэрацыя аб’яднае наступныя лыжныя віды спорту, па якіх яна курыруе спаборніцтвы Кубка свету і чэмпіянаты свету:

Горныя лыжы

ДысцыпліныЧэмпіянаты свету
Гарналыжная камбінацыяЧэмпіянат свету па гарналыжнаму спорту
Хуткасны спуск
Супергігант
Слалам-гігант
Слалам
Паралельны слалам

Паўночныя дысцыпліны

ДысцыпліныЧэмпіянаты свету
Лыжныя гонкіЧэмпіянат свету па лыжных відах спорту
Скачкі на лыжах з трампліна
Лыжнае дваябор’е
Палёты на лыжахЧэмпіянат свету па палётах на лыжах

Фрыстайл

ДысцыпліныЧэмпіянаты свету
МогулЧэмпіянат свету па фрыстайлу
Лыжная акрабатыка
Скі-крос
Хаф-пайп
Біг-эйр

Снаўбордынг

ДысцыпліныЧэмпіянаты свету
Паралельны гіганцкі слаламЧэмпіянат свету па снаўборду
Паралельны слалам
Біг-эйр
Слоўпстайл
Снаўборд-крос
Хаф-пайп

Іншыя

ДысцыпліныЧэмпіянаты свету
Спаборніцтвы на траве па горных лыжахСпрынтскі слалам, гіганцкі слалам, суперкамбінацыя, супергігант, паралельны слалам — Кубак свету
Хуткасныя лыжыЧэмпіянат свету па хуткасных лыжах
ТэлемаркСпрынт, класічны, паралельны спрынт, камандны паралельны спрынт — Кубак свету
MastersFIS World Criterium Masters (сярод аматараў і старэйшых)
Катанне на ролікавых лыжах(аматары, старэйшыя)

Прэзідэнты ФІС

ІмяНацыянальнасцьТэрмін
Івар Хольмквіст(англ.) бел. Швецыя1924—1934
Мікалай Рам Эстгар(англ.) бел. Нарвегія1934—1951
Марк Ходлер(англ.) бел. Швейцарыя1951—1998
Джан-Франка Каспер(англ.) бел. Швейцарыя1998—2021
Юхан Эліяш(англ.) бел. Швецыя2021— с.ч.

Музеі лыжнага спорту

Па стане на 2017 год ва ўсім свеце існуе 31 афіцыйны музей лыжнага спорту FIS у 13 краінах, якія прысвечаныя гісторыі лыжнага спорту з улікам уласнай гісторыі лыжнага спорту і турызму ў рэгіёне.[4]

Спіс музеяў лыжнага спорту FIS (няпоўны)

Зноскі

  1. Facts & Figures(англ.) . www.fis-ski.com (17 верасня 2018).
  2. FIS Congress elects Johan Eliasch as new FIS President(англ.) . FIS Ski (4 чэрвеня 2021). Праверана 13 чэрвеня 2021.
  3. National Ski Associations Архівавана 26 кастрычніка 2013.(англ.)
  4. FIS Official Ski Museums(англ.) . www.fis-ski.com.
  5. Kulisse Pfarrhof Ski Museum | Culture | REGION(англ.) . damuels.travel.
  6. Home- Winter!Sport!Museum!(нявызн.). www.wintersportmuseum.com.
  7. Skimuseum Werfenweng(нявызн.) .
  8. Skimuseum ist Geschichte(нявызн.). Vaterland online.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лыжны спорт