wd wp Пошук:

Эндру Джэксан Дэвіс

Эндру Джэксан Дэвіс (англ.: Andrew Jackson Davis, 11 жніўня 1826 г. — 13 студзеня 1910 г.) — амерыканскі празорлівец, прыхільнік спірытуалізму.

Э. Дж. Дэвіс быў выхадцам з беднай сям’і, у маладосці не атрымаў фармальнай адукацыі. У 16 гадоў уладкаваўся ў абутковую майстэрню. У 1843 г., уражаны лекцыяй, прысвечанай месмерызму, пачаў праводзіць вопыты з выкарыстаннем гіпнозу. У 1844 г. абвясціў, што сустракаўся з духамі Галена і Эмануэля Сведэнборга, быў прызнаны празорліўцам, пасля чаго займаўся лекаваннем і выдавецкай дзейнасцю.

У 18451885 гг. апублікаваў каля 30 прац, у якіх выклаў свае погляды на сусвет, прыроду чалавека, медыцыну, смерць і паслясмяротнае існаванне. У іх ён прадказаў адкрыццё некалькіх новых планет і планетоідаў поясу Койпера, рух Сонечнай сістэмы вакол цэнтру галактыкі, з’яўленне самарухаючых вазоў і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #173185495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Andrew Jackson Davis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Andrew Jackson Davis // American National Biography — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #173185495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Бостане
Катэгорыя·Акультысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку