У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кемпфер. Энгельберт Кемпфер (ням.: Engelbert Kaempfer; 16 верасня 1651 — 2 лістапада 1716) — нямецкі падарожнік і натураліст.
Сын пастара. Вывучаў філасофію, тэалогію і медыцыну ў Лемга, Хамельне, Люнебургу, Любеку, Данцыгу, Кракаве. У 1681 годзе пасяліўся ў Швецыі.
Быў сакратаром шведскага пасольства ў Персіі. У 1685 годзе паступіў у якасці хірурга на галандскі флот і пазнаёміўся з Аравіяй, Індастанам, Явай, Суматрай, Сіямам(руск.) бел. і Японіяй. У Японіі ён правёў два гады.
Найбольш вядомы Кемпфер сваім напісаным па-нямецку і перакладзеным на англійскую мову творам «History of Japan» («Гісторыя Японіі»; Лондан, 1727), які затым з’явіўся на некалькіх іншых мовах. Акрамя таго, ён апублікаваў «Amoenitatum exoticarum poëtico-politico-physico-medicarum fasciculi V» (Лемга, 1712). Банкс надрукаваў яго «Icones selectae plantarum, quasin Japonia collegit» (Лондан, 1791). Вялікая частка яго ненадрукаваных рукапісаў, багатых важнымі назіраннямі, захоўваецца ў Брытанскім музеі.
У гонар Кемпфера названы род раслін сямейства імбірных — Кемпферыя.