wd wp Пошук:

Эміль Уладзіміравіч Лацяну

Эміль Уладзіміравіч Лацяну (6 лістапада 1936 — 18 красавіка 2003) — малдаўскі, савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст РСФСР (1980).

Біяграфія

У 1953—1955 гадах вучыўся на акцёрскім факультэце Школы-студыі МХАТ. У 1962 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Р. Рашаля і Ю. Генікі).

З 1973 года Лацяну працаваў на кінастудыі «Масфільм». Асаблівую папулярнасць яму прынеслі экранізацыя М. Горкага «Табар сыходзіць у неба», экранізацыя Чэхава «Мой ласкавы і пяшчотны звер» і фільм «Ганна Паўлава», прысвечаны жыццю вялікай расійскай балерыны.

У канцы 1980-х гадоў ён зноў вярнуўся на «Малдова-філм», працаваў на малдаўскім тэлебачанні, дзе экранізаваў паэму М. Эмінэску «Лучафэрул». У 1987—1992 гадах — прэзідэнт Саюза Кінематаграфістаў Малдовы. Выкладаў на курсах для акцёраў тэатра ў Кішынёўскім Інстытуце Мастацтваў.

У 1998 паставіў у МХАТ імя М. Горкага спектакль «Увесь ваш Антоша Чэхантэ» па творах Антона Паўлавіча Чэхава «Мядзведзь», «Вяселле». Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў і апавяданняў, сцэнарыяў усіх сваіх фільмаў. Аўтар вершаў да фільма «Восьмы цуд свету» ​​(1981).

Памёр 18 красавіка 2003 года ў Маскве на 67-м годзе жыцця. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Зноскі

  1. 1 2 Emil Loteanu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Постаці Масфільма
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі ВКСР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малдове
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных