У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бернар.
Эміль Бернар (фр.: Émile Bernard, 28 красавіка 1868, Ліль — 16 красавіка 1941, Парыж) — французскі мастак-неаімпрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў сімвалізму ў мастацтве.
У 1886 годзе паступае вучыцца жывапісу ў парыжскае мастацкае атэлье Фернана Кармона, дзе знаёміцца з Тулуз-Латрэкам і ван Гогам. У тым жа годзе выгнаны з атэлье «за ўпартасць». У 1886—1888 гадах жыве ў Понт-Авэне, дзе далучаецца да мастацкай групы Понт-Авэн і становіцца сябрам Гагена. Тут жа, у 1887 годзе, сумесна з Луі Анкетэнам, распрацоўвае клуазанісцкі стыль жывапісу.
У 1890 годзе Эміль Бернар перажывае рэлігійны крызіс, пасля чаго майстар звяртаецца да прадметаў і сюжэтаў сярэднявечнага мастацтва. У 1891 годзе разрывае сяброўства з Гагенам і далучаецца да сімвалісцкай групы Адылона Рэдона і Фердынанда Ходлера.
У 1893—1903 гадах падарожнічае па Егіпце, Італіі і Іспаніі. У гэтыя гады стварае па большай частцы рэлігійныя і сімвалісцкія карціны.
Бернар, з’яўляўся адным з выбітных майстроў групы Порт-Авэн, у пачатку сваёй творчасці схіляўся да прымітывізму, у канцы жыцця капіяваў палотны венецыянскіх майстроў. У той жа час творчасць Бернара аказала вырашальны ўплыў на працы Пабла Пікаса ў яго «блакітны перыяд». Доўгія сяброўскія адносіны Бернара з ван Гогам, Гагенам і Сезанам пакінулі пасля сябе вельмі каштоўную для даследчыкаў творчасці мастакоў перапіску.