wd wp Пошук:

Эміль Барэль

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барэль. Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль (фр.: Félix Édouard Justin Émile Borel; 7 студзеня 18713 лютага 1956, Парыж) — французскі матэматык і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Эміль Барэль нарадзіўся на поўдні Францыі, паблізу Авіньёна. Яго бацька, Анарэ Барэль, быў пастарам пратэстанцкай царквы, маці, Эмілія Тэйсье Салье — дачкой фабрыканта. У сям’і было трое дзяцей. Эміль - малодшы. Першыя веды атрымаў ад бацькі, які кіраваў пратэстанцкай школай. «Дзіўны дзіця ў нашага пастара — казалі мясцовыя жыхары, — вывучыў пачаткі геаметрыі, а яму ўсяго тры гады». У 11-гадовым узросце паступае ў Мантабанскі ліцэй, у 17 гадоў — у Парыжскі калегіум святой Барбары, у ліцэі Людовіка Вялікага вывучае механіку і геаметрыю. Атрымаўшы дзве прэміі на конкурсах, ён атрымлівае права вучобы альбо ў Нармальнай школе, альбо ў Політэхнічнай школе. Эміль выбірае навуку і паступае ў Нармальную школу. Першыя яго працы прысвечаны геаметрыі пад уплывам Гастона Дарбу. У 1893 годзе ён з’яўляецца ў Ліёнскім універсітэце ў якасці выкладчыка. Ён шмат працуе, за 3 гады ён піша 22 працы і дысертацыю. З 1897 года ён прафесар Нармальнай школы.

У 1901 годзе ён жэніцца з Маргарытай Апель, будучай пісьменніцай, больш вядомай пад псеўданімам Каміла Марбо.

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у Французскім Супраціве. Вучоны быў арыштаваны немцамі і кінуты ў турму Фрэн. Пасля месяца знаходжання ў халоднай і сырой камеры, ён усё ж быў вызвалены. Памёр вялікі матэматык ва ўзросце 85 гадоў у выніку траўмы, якую ён атрымаў у паездцы з Бразіліі.

Яго пляменнік Арман Барэль таксама быў вядомым матэматыкам.

У гонар Барэля названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 1 2 Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Турынская акадэмія навук — 1757.
  7. https://www.tombes-sepultures.com/crbst_2031.html
  8. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  10. https://books.google.cat/books?id=lpprCQAAQBAJ — С. 90.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Аверон
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення з разеткай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Марскія міністры Францыі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага