wd wp Пошук:

Эліяс Эшмал

Эліяс Эшмал (англ.: Elias Ashmole; нар. 23 мая 1617 — 18 мая 1692) — вядомы англійскі антыквар, палітычны дзеяч, збіральнік старажытнасцяў, алхімік і астролаг. Член брытанскага Каралеўскага таварыства, які стаяў ля яго вытокаў. Калекцыі і бібліятэка Эшмала ляглі ў аснову экспазіцыі Музея Эшмала ў Оксфардзе[1].

Біяграфія

Эліяс Эшмал нарадзіўся ў горадзе Лічфілд у графстве Стафардшыр. Яго сям’я мела пэўнае становішча ў грамадстве, але значна збяднела да моманту нараджэння Эліяса. Юны Эшмал наведваў школу Лічфілдскую пачатковую школу(англ.) бел. і быў харыстам Лічфілдскага сабора. У 1633 годзе ён адправіўся ў Лондан, дзе стаў кампаньёнам сыноў сям’і Пэгіт, сваякоў Эшмалаў па матчынай лініі. У 1638 годзе з дапамогай Пэгітаў стаў салісітарам і заснаваў сваю практыку ў Лондане. У тым жа годзе ён жаніўся на Элеанор Мэйнуорынг, якая паходзіла са збяднелага арыстакратычнага роду. Шлюб быў нядоўгім, Элеанор памерла падчас цяжарнасці 6 снежня 1641 года.

Брытанскі алхімічны тэатр

У часы Англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Эшмал падтрымліваў Карла I. З 1642 года Эшмал перабраўся ў памесце свайго цесця ў Чэшыры, дзе заставаўся да 1644 года, калі быў прызначаны Каралеўскім зборшчыкам падаткаў(англ.) бел.. Неўзабаве ён атрымаў новае прызначэнне, гэтым разам пасаду начальніка службы артылерыйска-тэхнічнага забеспячэння ў Оксфардзе. У свабодны ад службы час Эліяс Эшмал вывучаў матэматыку і фізіку ў Оксфардскім універсітэце.

Тым часам ён пачынае праяўляць цікавасць да астралогіі, астраноміі і магіі. У 1645 годзе заснаваў «Нябачную Калегію»[2]. У 1646 годзе, 16 кастрычніка Эліяс Эшмал быў прыняты ў масонскую ложу. У яго працах, апублікаваных пазней, адчуваецца цікавасць да розенкрэйцарства.

Спіс твораў

Зноскі

  1. Віктар Леанідаў. Збор адэскага гарадскога галовы ў Оксфардзе (нявызн.) (недаступная спасылка). Часопіс «Рускае мастацтва». Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 12 красавіка 2010.
  2. Was Mozart a Baconian? by Francis Carr, July 1999

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алхімікі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Антыквары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стафардшыры
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1617 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Масоны Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1692 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу