wd wp Пошук:

Эліна Аляксандраўна Чарняўская

Эліна Аляксандраўна Чарняўская (нар. 14 лістапада 1964, г. Каломна, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Біяграфія

Чарняўская Эліна Аляксандраўна нарадзілася 14 лістапада 1964 г. у горадзе Каломна Маскоўскай вобласці, РСФСР, СССР. У 1982 г. скончыла ДУА Ордэна працоўнага чырвонага сцяга 50 школу г. Мінска. У 1982—1987 гг. — студэнтка фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1987—1990 гг. Чарняўская Эліна Аляксандраўна — аспірантка кафедры квантавай радыёфізікі фізічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1990—1991 гг. удзельнічала ў навуковых экспедыцыях на суднах «Віцязь» і «Маскоўскі універсітэт». У 1991 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. У 1991 годзе праходзіла стажыроўку па гранце DAAD у Рурскім універсітэце, г. Бохум, Германія. У 1992—1994 гг. — асістэнт кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1994—2013 гг. — дацэнт кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ. У рамках сумесных навуковых праектаў выконваліся працы ў якасці запрошанага вучонага ў Рурскім універсітэце (Бохум, Германія). У 2013 годзе Чарняўская Эліна Аляксандраўна абараніла дысертацыю на суісканне доктара фізіка-матэматычных навук у Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 2013 г. Чарняўская Э. А. — прафесар кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя цікаўнасці Э. А. Чарняўскай ляжаць у наступных галінах: оптаэлектроніка, нанафатоніка, нанобиаінфарматыка, метады аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі, мадэлі і метады дыягностыкі складаных гетэрагенных сістэм. Эліна Аляксандраўна вядзе вялікую педагагічную працу: чытае курсы «Дазіметрыя і радыяцыйная бяспека», «Статыстычныя метады апрацоўкі інфармацыі ў ядзерна-фізічным эксперыменце», «Апрацоўка эксперыментальных дадзеных у сучасных пакетах у дачыненні да АЭС», «Нейтронных сеткі», «Лічбавая апрацоўка малюнкаў». Удзельнічае ў міжнародных навукова-адукацыйных праектах, якія фінансуюцца Еўрапейскай камісіяй: BMBF/DRL (Германія – Беларусь, TEMPUS CRIST-Plus, TEMPUS NETCENG, у якіх задзейнічаны навуковыя і адукацыйныя арганізацыі наступных краін: Германія, Францыя, Венгрыя, Англія, Польшча, Балгарыя, Турцыя, Расійская Федэрацыя, Украіна, Казахстан, Узбекістан, Кіргізія, Таджыкістан, Беларусь). У вобласці навуковых даследаванняў супрацоўнічае з калегамі з Германіі (Рурскі ўніверсітэт, г. Бохум, Берлінскі тэхнічны універсітэт), Расіі (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт), Літвы, Украіны і інш.

Асноўныя публікацыі

Э. А. Чарняўская аўтар больш за 160 навуковых і вучэбна-метадычных работ. Манаграфіі і навучальныя дапаможнікі:

Артыкулы:

  1. Чарняўская, Э. А. Ужыванне нейронавых сетак у задачах класіфікацыі біялагічных злучэнняў па характарыстыках аптычнага рэзанансу мод галерэі / Э. А. Чарняўская, В. А. Саечнікаў // ЖПС. – 2011. – Т. 78, №3. – С. 485-488.
  2. Чарняўская, Э. А. Класіфікацыя і ідэнтыфікацыя біялагічных злучэнняў на аснове характарыстык аптычнага рэзанансу мод галерэі ў дыэлектрычных мікрасферах / Э. А. Чарняўская, В. А. Саечнікаў// Даклады БДУІР.– 2011. – Т. 56, №2. – С. 86–90.
  3. Plasmonic improvement of microcavity biomedical sensor spectroscopic characteristics / V.A. Saetchnikov, E.A. Tcherniavskaia, А.V. Saetchnikov, G. Schweiger, A. Ostendorf , Reza Ghadiri // Symposium: SPIE BiOS; Plasmonics in Biology and Medicine XI , Proceeding of the SPIE, San Francisco, California United States, 1- 6 February 2014 / Edited by Tuan Vo-Dinh; Joseph R. Lakowicz – San Francisco, 2014. - V. 8957. - P. 89570E (11 pages), doi: 10.1117/12.2039049.
  4. Neural network analysis of the resonance whispering gallery mode characteristics of biological agents / V.A. Saetchnikov, E.А. Tcherniavskaia, A.V. Saetchnikov, G. Schweiger, A. Ostendorf // Nonlinear Phenomena in Complex Systems. – 2011. – V. 14, №3. – С. 253 – 263.
  5. Biochemical component identification by light scattering techniques in whispering gallery mode optical resonance based sensor / V.A. Saetchnikov, E.A. Tcherniavskaia, А.V. Saetchnikov, G. Schweiger, A. Ostendorf// Symposium: SPIE BiOS; Biomedical Applications of Light Scattering VIII Proceeding of the SPIE, San Francisco, California United States, 1- 6 February 2014/ Edited by Adam Wax; Vadim Backman– San Francisco, 2014. - V. 8952. - P. 895204 (10 pages), doi: 10.1117/12.2039026.
  6. Biochemical component identification by plasmonic improved whispering gallery mode optical resonance based sensor / V.A. Saetchnikov, E.A. Tcherniavskaia, А.V. Saetchnikov, G. Schweiger, A. Ostendorf // Nanophotonics , Proceeding of SPIE, Brussels, Belgium, 14 April 2014/ Edited by David L. Andrews; Jean-Michel Nunzi; Andreas Ostendorf – Brussels, 2014. - V. 9126. - P. 91260V (12 pages), doi:10.1117/12.2051486.
  7. Plasmon-Enhanced WGM-based biosensors for molecule detection. /Saetchnikov V.A., Tcherniavskaia E.A., Saetchnikov A.V., and Ostendorf A./ // Nonlinear Phenomena in Complex Systems. –2015 ( in press)
  8. Nanophotonic Technologies for Biomedical Sensing based on Microcavity Optical Resonance with Plasmonic Improvement / Saetchnikov V.A., Tcherniavskaia E.A., Saetchnikov A.V., and Ostendorf A. // Nonlinear Dynamics and Applications: Proceedings of the Twenty first Annual Seminar NPCS’2014, Minsk, May 20-23, 2014, Vol.20. P. 163-178.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каломне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе