У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тэйлар.
Дама Элізабет Роўзмунд Тэйлар (DBE) (англ.: Elizabeth Rosemond Taylor, 27 лютага 1932, Лондан — 23 сакавіка 2011, Лос-Анджэлес) — англа-амерыканская актрыса. Каралева Галівуда ў перыяд яго росквіту, двойчы ўдастоена прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Стала першай актрысай, ганарар якой склаў мільён долараў.
У кіно з 1943 года. Атрымала вядомасць ў фільмах «Месца пад сонцам» (1951), «Рапсодыя» (1953), «Гігант» (1956) і інш. Раскрылася як актрыса псіхалагічнага і драматычнага складу ў фільмах «Кошка на распаленым даху» (1958), «Батэрфілд, 8» (1960, прэмія «Оскар»), «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» (1966, «Оскар»), «Бум!» (1968), «Тайная цырымонія» (1969), «Хамерсміт выйшаў на волю» (1972, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Заходнім Берліне), «Люстэрка трэснула» (1980). Знялася таксама ў фільмах «Клеапатра» (1963), «Камедыянты», «Утаймаванне свавольнай» (абодва 1967), «Сіняя птушка» (СССР—ЗША, 1976) і інш. Выступала на тэлебачанні.
Элізабет Тэйлар на Вікісховішчы |