wd wp Пошук:

Эльвіра Мікалаеўна Георгіева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Георгіева. Эльвіра Мікалаеўна Георгіева (нар. 29 сакавіка 1946, г. Нікапаль, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1969 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ па спецыяльнасці «Горадабудаўніцтва» (кіраўнік Яўген Львовіч Заслаўскі).

У 19691972 гадах у Віцебскім філіяле «Белдзяржпраекта», у 19721987 гадах у інстытуце «Мінскпраект», у 19871988 гадах у інстытуце «Мінсксельбудпраект», у 19881997 гадах у інстытуце «Мінскпраект», з 1997 года УП «Мінскграда».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: у аўтарскім калектыве; праект планіроўкі Новалукомля (1970); ПДП лесапаркаў на заходнім і паўднёвым берагах Заслаўскага вадасховішча (1973, 1983)[1]; праект забудовы цэнтра Віцебска і раёна «Паўднёвы» (1971), ПДП жылога раёна па пр. Машэрава (1980), Лошыцкай водна-зялёнай сістэмы (1982), схема размяшчэння ўстаноў кароткачасовага адпачынку насельніцтва Мінска (1974), генеральная схема азелянення горада і лесапаркавага пояса (1975) у Мінску[1], галоўным архітэктарам горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання: жылы раён «Каменная Горка» (2004, карэктура 2008); тэрыторыя парка «Цівалі» ў граніцах вул. Прытыцкага — П. Глебкі — Матусевіча — Цімашэнкі (2006); рэканструкцыя тэрыторыі ў граніцах вуліц Р. Люксембург — пр. Жукава — Харкаўская — паласа адводу чыгункі (2006); тэрыторыя ў граніцах вуліц Маскоўская — К. Цэткін — Кальварыйская — чыгунка «Мінск-Маладзечна» (2006); Севастопальскі парк (2006).

Узнагароды

1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект забудовы цэнтра Віцебска і раёна Паўднёвы (1971, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

  1. 1 2 Георгиева Эльвира Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграда
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікапалі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінсксельбудпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя