wd wp Пошук:

Элен Фрыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрыс.

Элен Фрыс (шведск.: Ellen Fries, 23 верасня 1855 — 31 сакавіка 1900) — шведская пісьменніца і феміністка. Першая шведка, якая атрымала ступень доктара філасофіі.

Біяграфія

Элен Фрыс нарадзілася ў вёсцы Цёрнсфаль, у лене Кальмар у 1855 годзе. Яе бацькамі былі палкоўнік Патрык Канстанцін Фрыс і Беата Марыя Боргстрам. Замужам Элен не была і амаль усё жыццё пражыла з бацькамі. У Элен было слабое здароўе, таму яе вучыла мама дома. У 11 гадоў яна з маці паехала ў Швейцарыю для лячэння, дзе правяла 14 месяцаў.

У 14 гадоў Элен паступіла ў Стакгольме ў старэйшыя класы школы для дзяўчынак(англ.) бел., заснаванай Карын Олін, затым вучылася ў школе Валін(англ.) бел.. У далейшым Элен вучылася замежным мовам у Парыжы і Лейпцыгу, затым выкладала ў школе Валін(англ.) бел. у 1875 — 1877 гадах.

У 1870 годзе шведскія ўніверсітэты былі адкрыты і для жанчын. У 1877 годзе Элен паступіла ва Упсальскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю, скандынаўскія мовы і паліталогію, атрымала стыпендыю. 31 мая 1883 года Элен стала першай шведкай, якая атрымала ступень доктара філасофіі. Затым у 18841886 гадах працавала выкладчыкам гісторыі ў школе Валін(англ.) бел., з 1885 года працавала ў школе Олін(англ.) бел., а з 1890 года стала яе дырэктарам.

Элен таксама прымала ўдзел у журналісцкай і палітычнай дзейнасці. З 1881 года ў газеце Tidskrift för hemmet, заснаванай Сафі Адлерспарэ, яна публікавала біяграфіі жанчын, была адной з рэдактараў гэтай газеты ў 18831885 гадах, а таксама пісала артыкулы для часопісаў Dagny, Framåt, Verdandi, Hemåt, Nya Idun, Stockholms Dagblad, Aftonbladet, а таксама для слоўніка Nordisk Familjebok.

У 1884 годзе Элен была адной з шасці заснавальніц фемінісцкага руху Fredrika Bremer-förbundet. У 1896 годзе ініцыявала стварэнне Svenska Kvinnors Nationalförbund («Шведскага жаночага савета») і стала адной з сузаснавальніца жаночага таварыства Nya Idun.

Элен Фрыс памерла ў 1900 годзе ад апендыцыту, была пахавана ў Стакгольме.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Hildebrand B. Ellen Fries — С. 532. Праверана 30 студзеня 2017.
  2. 1 2 Svea artilleriregementes församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0005J/C/5 (1842-1860), bildid: 00025510_00073 Праверана 1 сакавіка 2019.
  3. Ellen Fries // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Svea artilleriregementes församling (A, AB) AIIa:1 (1899-1907) Bild 3550 / sid 346 (AID: v90390.b3550.s346, NAD: SE/SSA/0005j) Праверана 1 сакавіка 2019.
  5. Fries, ELLENSvenskagravar.se. Праверана 15 сакавіка 2017.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. vea artilleriregementes församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0005J/C/5 (1842-1860), bildid: 00025510_00073 Праверана 1 сакавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе