wd wp Пошук:

Эдэн Азар

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эдэн Азар (фр.: Eden Hazard; нар. 7 студзеня 1991, Ла-Луўер, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал» Мадрыд і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Вельмі добра развіты тэхнічна.

Клубная кар’ера

«Ліль»

У 2005 годзе Эдэн папоўніў моладзевы склад «Ліля», у сезоне 2007/08 згуляў за яго свае першыя 4 матчы на дарослым узроўні. З наступнага сезона замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў найлепшым маладым іграком чэмпіянату. У сезоне 2009/10 ізноў быў прызнаны найлепшым маладым іграком, а таксама ўвайшоў у сімвалічную зборную паводле вынікаў сезона. У сезоне 2010/11 разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Францыі, забіўшы 7 мячоў і зарабіўшы 9 асістэнсцкіх балаў, а таксама быў прызнаны найлепшым іграком Францыі сезона, зноў апынуўшыся ў сімвалічнай зборнай чэмпіянату. Яшчэ ў канцы 2010 года ім сталі цікавіцца вядучыя клубы розных краін, у маі ж чуткі аб яго пераходзе сталі ўсё часцей з’яўляцца ў прэсе.

28 мая 2012 года ў сваім «твітэры» абвясціў аб пераходзе «да пераможцаў Лігі чэмпіёнаў». Як меркавалася, гэта быў лонданскі «Чэлсі»[7].

«Чэлсі»

4 чэрвеня 2012 года 21-гадовы ігрок зборнай Бельгіі ўзгадніў умовы асабістага кантракта з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Азар далучыўся да клуба ў ліпені, калі ўсе ігракі вярнуліся да перадсезонных трэніровак[8].

«Рэал» Мадрыд

У чэрвені 2019 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб пераходзе Азара. Кантракт быў падпісаны да 2024 года, сума трансферу склала 130 млн фунтаў[9]. На прэзентацію іграка на «Сант’яга Бернабеу», якая прайшла праз тыдзень, прыйшло 50 тысяч чалавек.

Міжнародная кар’ера

19 лістапада 2008 года ва ўзросце 17 гадоў дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Люксембурга. 7 кастрычніка 2011 года забіў свой ​​першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Казахстана ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2012, куды зборная Бельгіі ў выніку прабіцца не здолела.

Дасягненні

«Ліль»:

«Чэлсі»:

«Рэал» Мадрыд

Зноскі

  1. Eden Hazard // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eden Hazard // FBref.com
  3. Eden Hazard // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. FBref.com
  5. https://www.realmadrid.com/en/football/squad/eden-hazard
  6. https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/eden-hazard
  7. Азар: перехожу к победителям Лиги чемпионов. championat.com
  8. Трансфер в Челси Архівавана 1 красавіка 2019.. chelsea-fc.ru
  9. «Реал» объявил о трансфере Азара. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліль
Катэгорыя·Футбалісты Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эно
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд