wd wp Пошук:

Эдынсан Кавані

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Э́дынсан Рабе́рта Кава́ні Го́мес (ісп.: Edinson Roberto Cavani Gómez; нар. 14 лютага 1987, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Валенсія» і нацыянальнай зборнай Уругвая.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, услед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клубы са сталіцы, але малады ігрок не спяшаўся з пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэа, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клуба «Данубіа». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе і выйграў з клубам Апертуру чэмпіянату Уругвая.

«Палерма»

29 студзеня 2007 года прэзідэнт «Палерма» Маўрыцыа Дзампарыні абвясціў аб падпісанні шматабяцальнага ўругвайскага іграка. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 года ў хатнім матчы супраць «Фіярэнціны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, праз пятнаццаць хвілін адзначыўся першы голам у лізе[4].

У лютым 2010 года Кавані выказаў жаданне пакінуць «Палерма» і перайсці ў «Ювентус» або «Чэлсі»[5]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 года Кавані падоўжыў дагавор з «Палерма» да 2014 года з штогадовым заробкам у 1 млн еўра[6].

«Напалі»

17 чэрвеня 2010 года прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс абвясціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі неапалітанскага клуба[7]. Ігрок узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн еўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[8]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 года з штогадовым заробкам у 1,35 млн еўра без уліку розных бонусаў.

«Пары Сен-Жэрмен»

16 ліпеня 2013 года Кавані далучыўся да складу французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы з ім пяцігадовы кантракт. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн еўра[9], што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену ў матчы супраць «Манпелье»[10]. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клуб, у канцы матча супраць «Аяча» зрабіўшы лік нічыйным[11].

У чэрвені 2020 года адмовіўся падаўжыць кантракт для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнеў і пакінуў каманду[12].

«Манчэстэр Юнайтэд»

У кастрычніку 2020 года падпісаў гадавы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[13]. У маі 2022 года было абвешчана, што нападнік пакідае клуб па заканчэнні кантракта[14].

«Валенсія»

У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскай «Валенсіяй»[15].

Міжнародная кар’ера

6 лютага 2008 года ён адгуляў свой ​​першы матч за дарослую зборную Уругвая супраць зборнай Калумбіі і адразу ж забіў свой ​​першы гол.

10 ліпеня 2010 года Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Германіі ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету 2010, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак еўрапейцы ўсё ж святкавалі перамогу з лікам 3:2. 8 кастрычніка 2010 года Кавані забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданезіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Луіс Суарэс.

Дасягненні

Клубныя

«Данубіа»:

«Напалі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя

Уругвай:

Зноскі

  1. Edinson Cavani // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. EDINSON ROBERTO CAVANI // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Edinson Roberto Cavani Gómez // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Лампочка Эдинсона. sports.ru
  5. Кавани хочет играть, как Руни, и ждёт предложения от «Юве» Архівавана 2 сакавіка 2010.. championat.ru
  6. Кавани будет зарабатывать в «Палермо» € 1 млн в год(недаступная спасылка). championat.ru
  7. De Laurentiis: «Cavani è del Napoli» Архівавана 2 красавіка 2014.. tuttonapoli.net
  8. «Наполи» заплатил за Кавани € 17 млн Архівавана 19 ліпеня 2010.. championat.ru
  9. Paris Saint-Germain seal Cavani signing. Goal.com.
  10. Cavani debuts as PSG held. ESPN.
  11. Cavani nets late leveller. ESPN.
  12. Кавани и Менье отказались продлевать контракты с «ПСЖ» ради ЛЧ на 2 месяца. by.tribuna.com.
  13. Кавани перешел в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
  14. Футбол. Эдинсон Кавани покинет “Манчестер Юнайтед” по завершении сезона.. pressball.by.
  15. Футбол. Эдинсон Кавани подписал контракт с “Валенсией”. pressball.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Футбалісты Уругвая
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Палерма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Уругвая па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Данубіа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Сальта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных