wd wp Пошук:

Эдынбург-Сямі-Мораў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эдынбург (значэнні).

Эдынбург-Сямі-Мораў (англ.: Edinburgh of the Seven Seas) — адзінае паселішча на востраве Трыстан-да-Кунья, адміністрацыйны цэнтр астравоў Трыстан-да-Кунья. Насельніцтва — 264 чал. (2010 г.).

Гісторыя

Атрымаў назву ў гонар брытанскага прынца Альфрэда, меўшага тытул герцага Эдынбургскага, пасля яго наведвання астравоў Трыстан-да-Кунья ў 1867. Пацярпеў ад вывяржэння вулкана ў 1961 г., быў астаўлены насельнікамі, а потым зноў адроджаны ў 1963 г.

Адміністрацыя

Кіруецца адміністратарам і Радай астравоў Трыстан-да-Кунья.

Інфраструктура

Эдынбург-Сямі-Мораў — самае аддаленае сталае паселішча ў свеце, да вострава Святой Алены — 2430 км, ад Паўднёвай Амерыкі — 3360 км, ад Афрыкі — 2816 км.

Мае сучасны порт — адзіны буйны транспартны вузел на астравах Трыстан-да-Кунья. Эканоміка: сельская гаспадарка, лоў і пераапрацоўка рыбы і лангустаў.

Усе тэлефонныя нумары маюць толькі 4 лічбы.

Працуюць 1 дзіцячы сад, 1 сярэдняя школа, 1 царква. Тэлебачанне стала даступным толькі з 2001 г. (транслюецца з Фалклендскіх астравоў).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Трыстан-да-Кунья
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96