Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэвардна́дзэ (груз. ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; 25 снежня 1928, Мамаці, ЗСФСР, СССР — 7 ліпеня 2014, Тбілісі, Грузія) — савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. З 1972 года — першы сакратар ЦК КП Грузіі, у 1985—1990 гг. — міністр замежных спраў СССР.
Шэварднадзэ вярнуўся ў Грузію пасля звяржэння рэжыма Звіяда Гамсахурдзія і заняў пасаду Старшыні Дзяжсавета, а потым Старшыні парламента. але ён сутыкнуўся з сур’ёзнымі эканамічнымі праблемамі, ростам уплыву мафіі і ваеннымі падзеямі ў Абхазіі. Стаўшы прэзідэнтам Грузіі не змог дабіцца вяртання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і вырашэння палітыка-эканамічных праблем краіны. Восенню 2003 быў вымушаны падаць у адстаўку ў выніку «Рэвалюцыі руж»