wd wp Пошук:

Эдуард Фернанд Жамон

Эдуард Фернанд Жамон (фр.: Edouard Ferdinand Jamont; 1831 — 1918) — французскі генерал.

Удзельнічаў у Крымскай, Аўстра-італа-французскай вайне і Франка-прускай войнах. У 1885 годзе быў прызначаны галоўнакамандуючым французскімі войскамі ў Танкіне (паўночная частка В’етнама) і завяршыў яго заваяванне. У 1895 прызначаны на месца Галіфэ генеральным-інспектарам французскай арміі. У 1900 годзе, незадаволены дзеяннямі ваеннага міністра ў кабінеце Вальдэка-Русо, генералам Галіфэ, зменамі ў асабовым складзе арміі, якія ставілі мэтай надаць ёй прарэспубліканскі характар, сыйшоў у адстаўку.

Зноскі

  1. Edouard Fernand Jamont // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Édouard Jamont // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Военачальнікі Францыі
Катэгорыя·Французскі Індакітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Атлантычная Луара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Удзельнікі Крымскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных