wd wp Пошук:

Эдуард Пятровіч Шапко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапко. Эдуард Пятровіч Шапко (13 чэрвеня 1903, г. Ліепая, цяпер Латвія — 28 кастрычніка 1977) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1946).

Біяграфія

У 1922—1959 гадах у Беларускім тэатры імя Я. Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е. Міровіча.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года.

Творчасць

Характарны і камедыйны акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэнічных фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сацыяльных характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К. Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Кругляш («Гута» Р. Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне[ru]», «Ваўкі і авечкі[ru]», «Без віны вінаватыя[ru]», «Праўда добра, а шчасце лепш[ru]» А. Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Мантэкі («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах[ru]», «Скупы[ru]» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша[sr]» Б. Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К. Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А. Карнейчука) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліепаі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе