wd wp Пошук:

Эдмон Прыва

Эдмо́н Прыва́ (фр.: Edmond Privat, 17 жніўня 1889, Жэнева — 28 жніўня 1962, Ролле) — франкамоўны швейцарскі эсперантыст, гісторык, прафесар Універсітэта Жэневы, пісьменнік (паэт і драматург), журналіст. Першы гісторык эсперанта-руха.

Біяграфія

Вывучыўшы эсперанта ва ўзросце 14 год, Эдмон Прыва ўжо ў наступным 1904 годзе суместна з Гектарам Ходлерам, будучым заснавальнікам UEA, арганізаваў выданне часопіса «Малады эсперантыст» (Juna esperantisto).

У 1905 годзе ён пешшу дайшоў да Булонь-сюр-Мэр, дзе прыняў удзел у 1-ым Сусветным кангрэсе эсперантыстаў.

Прыва неаднаразова падарожнічаў, з мэтай прапаганды эсперанта: у 1907—1908 ён наведаў Амерыку, Англію і Францыю; у 1912 годзе — Расію і краіны Цэнтральнай Еўропы.

Сведчаннем яго актыўнай эсперанта-дзейнасці служаць тыя факты, што ён быў прадстаўніком эсперанта ў Лізе Нацый, з’яўляўся прэзідэнтам UEA, арганізоўваў міжнародныя канферэнцыі і радыёперадачы на эсперанта. Акрамя эсперанта-руха, Прыва прыймаў удзел і ў грамадскім жыцці сваёй краіны, а таксама вёў педагагічную дзейнасць, з’яўляўся аўтарам шэрага падручнікаў.

Памёр Эдмон Прыва ў 1962 годзе.

Выбраныя творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119036665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Edmond Privat // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119036665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Паэты на эсперанта
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Во
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жэневе
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Драматургі на эсперанта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Паэты Францыі