wd wp Пошук:

Эдвард Чапскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чапскі. Эдвард Ча́пскі (29 мая (10 чэрвеня) 1819, фальв. Заполле, Слуцкі павет — 15 (27) студзеня 1888) — польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

3 графскага роду Чапскіх, сын Станіслава (памёр 1846) Соф’і з Абуховічаў.

У 1842 паступіў на службу ў Дзяржаўны сакратарыят Каралеўства Польскага, служыў у Пецярбургу і Варшаве. У 1846 асеў у Жамойці, ганаровы куратар школ Расіенскага павета. У час паўстання 1863-64 выконваў загады паўстанцкіх улад. У чэрвені 1863 арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання, пасля сасланы ў Сібір, памілаваны.

Эдвард Чапскі. 1856-63 гг.

Пачаткова вучыўся ў піярскай школе ў Варшаве, затым працягваў навучанне ў Берліне. З 1842 г. знаходзіўся на дзяржаўнай службе, працаваў у сакратарыяце Каралеўства Польскага ў Пецярбургу. Пасля смерці бацькі пакінуў службу і выправіўся ў замежнае падарожжа. У 1852 г. ажаніўся з Антанінай Рожыцкай, набыў маёнтак Віжуны (Вількамірскі павет) і асеў там. Падтрымліваў кантакты з эмігрантамі, за што да 1856 г. знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам. Прымаў актыўны ўдзел у прыгатаваннях да вызвалення сялян ад прыгону.

Не з’яўляўся прыхільнікам паўстання 1863 года. 9 чэрвеня 1863 г. быў арыштаваны ў Вільні за непадпісанне вернападданіцкага адраса, утрымліваўся ў віленскай цытадэлі, затым быў перавезены ў Коўна. Абвінавачваўся ў выкананні пастаноў Нацыянальнага ўрада, за што ў 1864 г. яму вынеслі смяротнае пакаранне, якое рашэннем Аляксандра ІІ было заменена на 8 гадоў цяжкіх работ на заводах (паводле звестак Я. Гейштара — на 12 гадоў). 2 студзеня 1865 г. прыбыў у Краснаярск, адкуль праз некалькі дзён яго адправілі ў Іркуцк, а адтуль у Севаковую. На падставе Маніфеста ад 16 красавіка 1866 г. тэрмін пакарання быў напалову зменшаны. Праз 4 гады атрымаў дазвол перайсці на пасяленне, жыў у Іркуцку, адкуль у 1871 г. выехаў у Самарскую губерню.

Атрымаў дазвол на вяртанне, у 1876 г. знаходзіўся ў маёнтку Сваятычы (Навагрудскі павет), які перайшоў да яго пасля смерці маці. Займаўся гаспадаркай, а таксама апрацоўваў свае ўспаміны, напісаныя ў ссылцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Чапскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня