wd wp Пошук:

Эдвард Тэлер

Эдвард Тэлер (англ.: Edward Teller; 15 студзеня 1908, Будапешт - 9 верасня 2003, Стэнфард, штат Каліфорнія) — амерыканскі фізік, венгерскі яўрэй па паходжанні, непасрэдны кіраўнік работ па стварэнні амерыканскай вадароднай бомбы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Будапешце ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Карлсруэ, у Мюнхенскім універсітэце (у А.Зомерфельда), у Лейпцыгскім універсітэце (у В.Гейзенберга) у якім у 1930 абараніў доктарскую дысертацыю. Страціў правую ступню патрапіўшы пад трамвай. У выніку яму давялося насіць пратэз і Тэлер да канца жыцця кульгаў. Да 1935 года працаваў у Лейпцыгу, Гётынгене, Капенгагене, Лондане. У 1934 годзе атрымаў Рокфелераўскую стыпендыю, працаваў у Н.Бора ў Даніі. У 1935 Тэлер эміграваў у ЗША. У 1935-1941 ён - прафесар фізікі універсітэта Джорджа Вашынгтона. У 1941, пасля атрымання амерыканскага грамадзянства, увайшоў у склад даследчай групы па стварэнні атамнай бомбы (працаваў у Калумбійскім і Чыкагскім універсітэтах, а таксама ў Лос-Аламаскай лабараторыі). У 1946-1952 Тэлер - прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, у 1946-1952 - намеснік дырэктара Лос-Аламаскай лабараторыі. У 1953-1975 - прафесар Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі. З 1954 - дырэктар зноў арганізаванай Ліверморскай радыяцыйнай лабараторыі імя Лоўрэнса пры Каліфарнійскім універсітэце. Кіраўнік праграмы па стварэнні вадароднай бомбы (першае яе выпрабаванне прайшло на Маршалавых астравах 1 лістапада 1952 г). Тэлер быў членам генеральнага кансультатыўнага камітэта Камісіі па атамнай энергіі ЗША.

Тэлер належаў амерыканскіх вучоных, якія настойвалі на неабходнасці забеспячэння прыярытэту ЗША ў сферы ядзерных узбраенняў. Ён выступаў супраць забароны ядзерных выпрабаванняў у трох асяроддзях, за стварэнне больш эфектыўных і танных відаў атамнай зброі, якая знішчае цэль з мінімальным выпадзеннем радыеактыўных ападкаў, за разгортванне лазернай зброі ў космасе.

Акрамя работ, звязаных з атамным узбраеннем, Тэлер займаўся даследаваннямі ў галіне квантавай механікі, ядзернай фізікі, спектраскапіі шмататамных малекул, фізічнай хіміі, фізікі касмічных прамянёў і элементарных часціц. Сумесна з Г.Гамавым ў 1936 сфармуляваў правіла адбору пры β-распадзе, унёс вялікі ўклад у тэорыю ядзерных узаемадзеянняў. Незалежна ад іншых у 1947 пастуляваць існаванне мезаатамаў. У 1962 Тэлер быў удастоены прэміі Э.Фермі Камісіі па атамнай энергіі ЗША «за ўклад у хімічную і ядзерную фізіку, за кіраўніцтва даследаваннямі ў галіне тэрмаядзернага сінтэзу і за намаганні па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі». У 1975 Тэлер пакінуў пасаду прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Наступныя тры дзесяцігоддзі Тэлер працаваў дарадцам ўрада па пытаннях палітыкі ў галіне ядзерных узбраенняў і ў пачатку 1980-х гадоў горача падтрымаў Стратэгічную абаронную ініцыятыву Рэйгана, вядомую таксама як праграма «Зорных войнаў».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Edward Teller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Теллер Эдвард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. The explosion of the first atomic bomb
  5. Neue Reaktor-Technologien
  6. http://www.nytimes.com/2005/03/08/science/08bethe.html
  7. http://www.nytimes.com/1981/09/22/obituaries/dr-gregory-breit-early-authority-on-atom-weapons-is-dead-at.html
  8. http://www.nytimes.com/1988/11/20/opinion/l-who-is-h-bomb-s-real-father-a-paternity-test-584188.html
  9. http://www.theolympian.com/living/story/327717.html
  10. http://www.vindy.com/news/2008/jan/15/today-tuesday-jan-15-15th-day-2008/
  11. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  12. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  13. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
  14. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
  15. 1 2 NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Харві
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Венгрыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі
Катэгорыя·Памерлі ў Стэнфардзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды