wd wp Пошук:

Эдвард Тэйлар

Эдвард Тэйлар (англ.: Edward Taylor; каля 1642—1729) — амерыканскі паэт і святар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Англіі. Сын фермера сярэдняй рўкі — незалежнага фермера, уладальніка сваёй уласнай зямлі, — Эдвард Тэйлар быў настаўнікам, які ў 1668 г. прыплыў у Новую Англію. Атрымаўшы адукацыю ў Гарвардзе, як усе свяшчэннікі, што прайшлі там падрыхтоўку, ён ведаў грэчаскую, лацінскую і яўрэйскую мовы. Самаадданы і набожны чалавек у адносінах да пасяленцаў, Эдвард Тэйлар дзейнічаў як місіянер, калі пагадзіўся на службу святара ў памежным горадзе Уэстфілдзе (Масачусетс), 160 кіламетраў углыб лясных гушчароў і дзікай прыроды. Ён быў найлепш адукаваным чалавекам у гэтых мясшнах і выкарыстоўваў свае веды мэтанакіравана, працуючы ў якасці гарадскога галавы, лекара і грамадзянскага кіраўніка.

Сціплы, набожны і працавіты, Эдвард Тэйлар ніколі не друкаваў сваіх вершаў, якія былі знойдзены толькі ў 1930-х. Пры тым ягоныя вершы — найлепшыя ўзоры паўночнаамерыканскай паэзіі XVII стагоддзя. Эдвард Тэйлар пісаў разнастайныя вершы: хаўтурныя элегіі, лірыку, сярэднявечныя «дыялогі» і 500-старонкавую «Вершаваную гісторыю хрысціянства» (пераважна гісторыі пакутнікаў). Яго найлепшыя творы, з пункту гледжання сучасных крытыкаў, — серыі кароткіх роздумаў.

Зноскі

  1. Annals of the American Pulpit: Commemorative Notices of Distinguished American Clergymen of Various Denominations — Vol. 1.
  2. Edward Taylor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Rev. Edward Taylor // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. Edward Taylor // National Library of Portugal — 1796.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ковентры
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1729 годзе
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1642 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты ЗША
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных