wd wp Пошук:

Эвальд Герынг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герынг. Эвальд Герынг (ням.: Ewald Hering; 5 жніўня 1834, Альтгерсдорф — 26 студзеня 1918, Лейпцыг) — нямецкі фізіёлаг.

Вывучаў медыцыну ў Лейпцыгу (1853-58). Прафесар фізіялогіі ў Вене, Празе і Лейпцыгу. Асноўныя працы па фізіялогіі дыхання (Герынга — Брэера рэфлексы), органаў пачуццяў і цягліц. Герынг прапанаваў гіпотэзу святло-і колераадчування, вядомую пад назвай «гіпотэза процілеглых колераў», згодна з якой святло- і колераадчуванне — вынік працэсаў, якія праходзяць як у сятчатцы вока, так і ў глядзельных цэнтрах мозгу. Герынг адрозніваў ў спектры 4 асноўныя колеры: чырвоны, жоўты, зялёны і сіні. Кожнай пары асноўных колераў, паводле Герынга, адпавядае асаблівае колераадчувальнае рэчыва ў воку. Камбінацыі асіміляцыі і дысіміляцыі гэтых рэчываў даюць адчуванне таго ці іншага колеру. Герынг даў тлумачэнне з’яў кантрасту. У прамове «Памяць як агульная функцыя арганізаванай матэрыі» (1870) Герынг развіў уяўленне пра памяць як фундаментальнай уласцівасці ўсяго жывога, у тым ліку з’яў арганічнай рэпрадукцыі і спадчыннасці. Герынг стаяў на пазіцыях псіхафізічнага паралелізму, згодна з якім псіхічныя і фізічныя працэсы складаюць 2 паралельныя шэрагі з’яў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ewald Hering // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Фізіёлагі
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фізіёлагі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0