wd wp Пошук:

Эба Віт-Братстром

Эба Марсель Віт-Братстром (шведск.: Ebba Marcelle Witt-Brattström, нар. 1 чэрвеня 1953, Стакгольм) — шведскі літаратурны крытык, прафесар, вядомая феміністка.

Акадэмічная кар’ера

Віт-Братстром абараніла кандыдатскія іспыты па філасофіі ў 1988 годзе ў Стакгольмскім універсітэце на тэму Moa Martinson: Skrift och drift i trettiotalet (Моа Марцінсан: Лісты і праца ў трыццатых гадах).

Пасля гэтага яна працавала асістэнтам на ўніверсітэце і ў 1995 годзе атрымала тытул дацэнта.

У перыяд з 2000 па 2012 гады Віт-Братстром была прафесаркай літаратуры з гендэрнай праблематыкай ў Сёдэрцёрнскім універсітэце.[3] Яна стала дванаццатым прафесарам універсітэта і першай жанчынай, якая артымала прафесараскую пасаду.

У перыяд 1998—2003 гадоў яна была членам савета Каралеўскага тэхналагічнага інстытута, якi назначаецца ўрадам, у якасці прадстаўнікоў грамадскасці.

У перыяд з 2008 да 2011 гады Віт-Братстром працавала над дактаратам на тэму Дага Хамаршэльда ў інстытуце Паўночнай Еўропы Універсітэта Гумбальта ў Берліне.

У 1995 годзе Эба Віт-Братстром прызначана урадам старшай даследчыцай і публікуе Дзяржаўны рапарт публічных даследванняў Viljan att veta och viljan att förstå. Kön, makt och den kvinnovetenskapliga utmaningen i högre utbildning. (Жаданне вучыцца і жаданне зразумець. Пол, улада і праблемы жанчын у сістэме вышэйшай адукацыі). (SOU 1995: 110). Як даследчыца, яна таксама была экспертам у ацэнцы дацкай і фінскай вышэйшай адукацыі ў вобласці літаратуры і культуралогіі робячы націск на гендэрныя даследаванні. З 1993 года яна з’яўляецца членам савета пры Архіве і бібліятэцы рабочага руху. У 2012 годзе яна была прызначана прафесарам літаратуры ва Універсітэце Хельсінкі.

Зноскі

  1. Ebba Witt-Brattström // ČSFD — 2001.
  2. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  3. Эба Віт-Братстром — 375 гуманістаў Факультэт мастацтваў Хельсінкскага ўніверсітэту.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вучоныя Швецыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Прафесары Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта