Шэпэці́ўка, таксама Шапято́ўка (укр.: Шепетівка) — горад абласнога падпарадкавання ў Хмяльніцкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Шэпэціўскага раёна, адзін з найбольшых чыгуначных вузлоў края. Плошча 40 км². Насельніцтва 43 661 чалавек (2010).
Горад размешчаны на поўначы Хмяльніцкай вобласці, на рацэ Гуска, за 103 км ад Хмяльніцкага і 272 км ад Кіева. Чыгуначная станцыя Шэпэціўка і Шэпэціўка-Падольска.
Першыя згадкі датуюцца 1594 годам. Горад з 1619 года.
Дэмаграфічны рост насельніцтва[2][3]