wd wp Пошук:

Шыханы

Шыханы (руск.: Шиханы) — горад (з 1996) у Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Вольскім раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 6,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1928 годзе.

Размешчаны на правым беразе ракі Волгі, за 130 км ад Саратава, за 14 км ад Вольска.

Асноўныя арганізацыі: НДІ радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны), 1-я мабільная брыгада РХБЗ, база забеспячэння інстытута, полк засечкі і выведкі, Шыханскі хімічны палігон, лясгас. На Шыханскім палігоне захоўваюцца вялікія запасы атрутных баявых рэчываў, у асноўным гэта такія састарэлыя атрутныя рэчывы як іпрыт.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96