Шыман Бланензіс (таксама бел.: Сымон Бланензіс, польск.: Szymon Blonensis, каля 1583, Мазовія — 30 лістапада 1648, Варшава) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 14 ліпеня 1605 г. Рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1620—1623) і Віленскага навіцыяту (1624—1641), прэпозіт (кіраўнік) Дому прафесаў у Варшаве (1643—1646), прэфект аптэкі ў Віленскай акадэміі (1642—1643, 1646—1648). З мая да лістапада 1648 г. — правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[1].