wd wp Пошук:

Шыман Багуміл Цуг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цуг. Шыман Багуміл Цуг (польск.: Szymon Bogumił Zug, ням.: Simon Gottlieb Zug; 20 лютага 1735, Мерзебург, Саксонія — 11 жніўня 1807) — польскі архітэктар. Немец па паходжанні. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў курфюрстве Саксонія. Лютэранін. Вучань Ёгана Готфрыда Кнофлера ў Дрэздэне. Пасля яго смерці скончыў будаўніцтва палацаў распачатых настаўнікам.

3 1752 член Саксонскай будаўнічай калегіі. У 1754, 1771 наведваў Італію[5].

З 1756 года жыў і працаваў у Варшаве. Большую частка свайго жыцця правёў у Рэчы Паспалітай. У 1768 годзе атрымаў шляхецтва.

Творчасць

Лютэранская царква Святой Тройцы ў Варшаве

Лічыцца адным з самых універсальных і пладавітых архітэктараў сваёй эпохі. Аўтар некалькіх дзясяткаў праектаў палацаў і храмаў у Польшчы. Як садова-ландшафтны архітэктар працаваў у стылі ранняга рамантызму.

Найбольш значныя работы: палацы Ф. Браніцкага[pl] (1775—77) і Сангушкі (1777), праект перабудовы бібліятэкі Залускіх (1777, не ажыццёўлены), евангелісцкі касцёл(польск.) бел. (1777—79), жылыя дамы Рэзлера(польск.) бел. (1784), Брэса (1782—85), Малахоўскага (1780-я г.) у Варшаве; палац А. Чартарыйскага[pl] ў Наталіне пад Варшавай (1780—81), перабудова палаца Радзівілаў[ru] у Нябораве (1775—80)[5].

Цуг таксама кіраваў рэканструкцыяй Варшаўскага Арсенала. Паводле яго праекта пачалося будаўніцтва Лютэранскіх могілак Варшавы, на якім пасле смерці і быў пахаваны архітэктар.

Сядзібны дом Тышкевічаў у Гародне

На тэрыторыі Беларусі па праекце Цуга пабудаваны драўляны палац Л. Тышкевіча ў Гародне (Воранаўскі раён, 17791780, не захаваўся)[5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Szymon Bogumił Zug // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. 1 2 3 Цуг Шыман Багуміл // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1807 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Варшавы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мерзебургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1733 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Архітэктары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1735 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня