wd wp Пошук:

Шчаўе пірамідальнае

Шчаўе пірамідальнае[3] (Rumex thyrsiflorus) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай і субарктической Азіі.

Апісанне

Шматгадовая трава, 30-80 (100) см вышынёй. Корань стрыжневы, дужы. Сцябло голе, разгалінаванае ад суквецця. Лісце без валасінак. Хвосцік базальнага лісця даволі доўгі. Ліставая пласціна ў 2-5 разоў больш у даўжыню, чым у шырыню. Сцябловае лісце чаргаванае, амаль без чарашкоў[4].

Суквецце — пірамідальная мяцёлка. Кветкі дробныя, аднаполыя; тычынак 6. Унутраныя лісточкі калякветніка пры плодзе 3-3.5 мм даўжынёй. Арэшкі карычневыя, круглаватыя, трохкутныя, бліскучыя[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай і субарктической Азіі[5]. Насяляе лугі, абочыны дарог, двары, шыракалістыя лясы, краю ручаёў[4].

Ва Украіне від расце на поймавых лугах, па схілах, на вільготных саланчаковых месцах — амаль на ўсёй тэрыторыі (магчыма, акрамя горных раёнаў).

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 luontoportti.com. (англ.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Шчаўе
Катэгорыя·Флора Еўропы