wd wp Пошук:

Шчаўе дамашняе

Шчаўе дамашняе[3] (Rumex longifolius) — від травяністых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Этымалогія: лац.: longus — «доўгі», лац.: i — саюз, лац.: folius — «ліст»[4].

Апісанне

Расліны шматгадовыя, вышынёй 60-120 см. Сцеблы прамыя і неразгалінаваныя да суквецці. Лісце, сабранае ў прыкаранёвую разетку, з доўгімі хвосцікамі (даўжынёй з пласціны); ствалавое лісце — кароткачарашковае; пласціны валасатыя на ніжнім баку ўздоўж жылак, ад ланцэтных да шырока яйкападобна-ланцэтных або даўгавата-ланцэтных, звычайна 25-50 (60) × 7-15 см, прыкладна ў 3-4 разы даўжэй шырыні аснавання шырока клінаватыя, верхавіны вострыя або падвострыя. Суквецці займаюць дыстальную палову часткі сцябла. Кветкі: звычайна двухполыя, зеленаватыя, маленькія, 2-3 мм шырынёй, правільныя; лісточкі калякветніка ў двух завітках; тычынак 6. Плод — бліскучы карычневы арэшак, трохкутны у папярочным перасеку, (2.5)3-3.5(4) × 1.5-2 мм. 2n = 60. Цвіце позняй вясной, летам і верасні.

Распаўсюджанне

Еўропа (Эстонія, Латвія, Літва, Расія, Украіна, Германія, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія); Азія (Расія, Кітай, Японія); Паўночная Амерыка (Грэнландыя, Канада, пн ЗША). Натуралізаваны ў некаторых іншых месцах.

Засяляе пусткі, абочыны, апрацаваныя палі, даліны рэк, лугі.

Ва Украіне расце ў лесастэпе, рэдка.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 114. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Rumex domesticus
  4. Dictionary of Botanical Epithets

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1815 годзе
Катэгорыя·Шчаўе
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы