wd wp Пошук:

Шпак ружовы

Шпак ружовы (Pastor roseus) — від пеўчах птушак сямейства шпаковых.

Апісанне

Даўжыня цела 22 см, размах крылаў 37-40 см. Сілуэтам і паводзінамі нагадвае звычайнага шпака. Дарослыя адрозніваюцца чубком на галаве, іншым палётам і афарбоўкай: ружовае апярэнне грудзей, брушка і бакоў кантрастуе з чорнымі з сінявата-фіялетавым металічным адценнем галавой, крыламi i хвастом. Ногі брудна-жоўтыя. Маладыя вельмi падобныя да маладых звычайнага шпака, але больш светлыя, са светлымі нагамі, жоўтай дзюбай і светлым апярэннем каля асновы дзюбы. Спеў рыплівы і хрыплы.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўразіі, у лесастэпавых, стэпавых, паўпустынных раёнах. Арэал пульсуючы, таму яго межы ўмоўныя: ад Грэцыi, Македонii, Балгарыi i Румынii праз Украiну i поўдзень Расiі, а таксама Малую Азiю i Iран на ўсход да заходняга і паўднёвага Алтая і ўсходняга Цянь-Шаня. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Насяляе сухія адкрытыя тэрыторыі (як травянiстыя, так i скалiстыя або камянiстыя) паблiзу рэк і прэснаводных вадаёмаў; аддае перавагу пагоркам i ўзгорыстым ландшафтам, селіцца ў ярах са шматлiкiмi шчылiнамi i норамi, часам у культурным ландшафце ў стэпава-пустыннай зоне. Таксама характэрныя біятопы: сцены старых крэпасцей, чыгуначны насып, могiлкi, старыя кар’еры. Месцам адпачынку з’яўляюцца алеi, лесапасадкi ўздоўж дарог, сады, калючыя кусты, даволi аддаленыя ад гнязда.

Пералёты, часам інвазійны від. Месца зімовак у паўднёвай частцы арэала, а таксама Індыя, Шры-Ланка, Андаманскія і Нікабарскія астравы.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі, ягадамі, насеннем пустазелля. Знішчае саранчу. Трымаецца чародамі.

Селіцца калоніямі, часта шматтысячнымі. Гняздуе ў шчылінах скал, муроў, у земляных норах, ярах альбо кучах камянёў, пад чыгуначнымi рэйкамi, пад дахамi, рэдка ў дуплах дрэў або на зямлi. Плоскі подсціл з вялікай колькасці матэрыялу — галоўным чынам, лiсце, тонкiя галiнкi, сухая травяністая расліннасць, высцiлка з тонкiх траў (часам свежых), пёраў, валосся, лiсця i карэньчыкаў.

Яйкі (4-6, часам 2-10), авальныя, з даволі тупым вузейшым канцом. Бела-блакітнаватыя альбо шаравата-белыя, бліскучыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Шпаковыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта