wd wp Пошук:

Шостая халерная пандэмія

Шостая халерная пандэмія (таксама VI пандэмія халеры, англ.: sixth cholera pandemic, англ.: 1899–1923 cholera pandemic) — гістарычна шостае распаўсюджванне халеры за межы яе традыцыйнай лакалізацыі ў Індыі, якое доўжылася на працягу 1899—1923 гадоў.

Распаўсюджванне пандэміі

Зноў з’явілася з Індыі і працягвалася даўжэй усіх папярэдніх пандэмій. Ахапіла ўсе кантыненты, за выключэннем Антарктыды. Да 1905 года ўзбуджальнікам халеры лічылі толькі класічны халерны вібрыён. Аднак у 1905 годзе нямецкі бактэрыёлаг Фелікс Готшліх(wd) бел. на каранціннай станцыі Эль-Тор(руск.) бел. Сінайскага паўвострава з кішачніка паломнікаў, якія вярталіся з Меккі і памерлых ад дыярэі, вылучыў яшчэ адзін вібрыён, які і атрымаў сваю назву(англ.) бел. ад гэтай станцыі[1][2]. Сам вучоны памылкова прызнаваў выдзелены ім мікроб бясшкодным[3], хоць на востраве Сулавесі у 1937—1938 гадах паўстала вялікая эпідэмія, якая суправаджалася 70 % лятальнасць і была спароджаная V. cholerae біявар El Tor. Аднак большасць навукоўцаў працягвалі падтрымліваць ілжывую думку Готшліха аб бясшкоднасці гэтага біятыпу аж да 1961 года.

На тэрыторыі сучаснай Украіны з пачатку пандэміі былі толькі адзінкавыя выпадкі захворванняў. Аднак у 1907 годзе хвароба распаўсюдзілася ў басейне Дняпра, дасягнула апагею ў 1910 годзе. Пасля распаўсюджанасць значна аслабла (у 1912 годзе ў Адэсе было ўсяго 9 выпадкаў захворванняў), але ў 1913 годзе адбылася новая ўспышка халеры, галоўным чынам у Падольскай губерні — 1600 захворванняў. З пачаткам Першай сусветнай вайны (1914 год) халера распаўсюдзілася ў рускай арміі, пераважна на Паўднёва-заходнім фронце: 7700 захворванняў, сярод грамадзянскага насельніцтва да 1800. У 1915 годзе зафіксавана 11400 выпадкаў у арміі і дзесяткі тысяч сярод грамадзянскага насельніцтва. У наступныя два гады эпідэмія значна паменшылася, але ў 1918 годзе з-за інтэнсіўных перасоўванняў бежанцаў, дэмабілізаваных(руск.) бел. і ваеннапалонных, а затым з-за грамадзянскай вайны адбылася новая вялікая ўспышка халеры.

У 1918 годзе халера была завезена ў Адэсу. Яна пранікла двума шляхамі. У першым выпадку з Новарасійску прыбыў параход, пра які ведалі каранцінныя службы, таму яго пасажыры і члены каманды былі ізаляваныя, сярод іх былі знойдзеныя хворыя і носьбіты вібрыёнаў. Дзякуючы гэтаму ў дадзенай сітуацыі ўдалося пазбегнуць заносу, але ў другім выпадку нелегальна пракралася з таго ж Наварасійска баржа(руск.) бел. і з людзьмі завезла халеру. Паколькі пра яе каранцінныя чыноўнікі не ведалі і адпаведна назіранне не ўсталявалі, у сувязі з гэтым адбылася ўспышка з паразай больш за 200 чалавек. Яна распаўсюдзілася па ўсёй Маларосіі. Лятальнасць ад халеры была вельмі высокай; напрыклад, у Адэсе ў 1918 годзе — 55,8 %, 1919 г. — 47,2 %, 1920 г. — 65,0 %, 1921 г. — 48,8 %. Найбольшая смяротнасць была сярод маладых і старэйшых груп хворых. Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны была пачата энергічная барацьба супраць халеры, у выніку халера на 1926 год на ўсёй тэрыторыі СССР была канчаткова ліквідаваная. Усяго ж у Расійскай імперыі і СССР за 1823—1925 гады было зарэгістравана 55 «халерных» гадоў са смерцю за ўвесь гэты час 2 300 000 жыхароў.

У далейшым, дзякуючы прыняццю міжнародных каранцінных законаў і мер, халера ўжо набыла характар асобных заносаў з Індыі, якія не атрымлівалі шырокага распаўсюджвання ў свеце.

Зноскі

  1. GOTSCHLICH F. — Vibrions cholériques isolés au campement de Tor. Retour du pèlerinage de l’année 1905. Rapport adressé au président du conseil quarantenaire d’Egypte. Bull. Inst. Pasteur, 1905, 3, 726—727.
  2. GOTSCHLICH F. — Über choiera — und choleraähnliche Vibrionen unter den aus Mekka zurückkeren — den Pilgern. Zeitschrift für Hygiene und Infektionen, 1906, 53, 281—304.
  3. Paul H. Kratoska. South East Asia, Colonial History: High imperialism (1890s-1930s). Taylor & Francis, 2001—448 р.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Халерныя пандэміі
Катэгорыя·XX стагоддзе
Катэгорыя·Гісторыя Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·XIX стагоддзе