Шлюпка (ад нідэрл.: sloep — шлюп[1]) — агульная назва невялікіх бяспалубных парусна-вяслярных ці маторных суднаў. Адрозніваюць шлюпкі транспартныя (ял) і з вострымі ўтварэннямі кармы (вельботы). Паводле прызначэння бываюць выратавальныя, рабочыя, карабельныя.
Рабочая шлюпка — штатны плавальны сродак карабля, прызначаны для транспартыроўкі і іншых патрэб. Мае два рымы для фаліняў, пад’ёмныя рымы для закладкі за іх таляў (гака) карабельнай пад’ёмнай прылады, якая забяспечвае пад’ём шлюпкі на борт і спуск яе на ваду.
Выратавальная шлюпка — калектыўны выратавальны сродак (звычайна вельботнага тыпу). Запас плавучасці забяспечваецца герметычнымі паветранымі скрынямі альбо пенапластам. Банкі, планшыр, а таксама вонкавыя паверхні корпуса выратавальнай шлюпкі афарбоўваюць у аранжавы колер. У насавой частцы з абодвух бортаў пішуць габарыты шлюпкі, дапушчальную колькасць людзей, порт прыпіскі і назву судна, якому належыць шлюпка. На суднах бываюць выратавальныя шлюпкі закрытага тыпу з жосткай надбудовай, з полымятрывалай ізаляцыяй альбо сістэмай вадзяной абароны, з радыястанцыяй[2].