wd wp Пошук:

Шлем

Італьянскі шлем (15 стагоддзе)

Шле́м — частка ахоўнага даспеха, якая прызначана для абароны галавы.

Шлемы вядомыя з часоў ранняй бронзы і выкарыстоўваюцца да гэтага часу. Шлемы вырабляліся з розных матэрыялаў — акрамя металічных вядомы шлемы з дрэва (Мезаамерыка), скуры ці нават касцей (напрыклад чукчы выкарыстоўвалі шлемы з аленевых рэбраў). Сучасныя шлемы грамадзянскага прызначэння, як правіла, вырабляюцца з пластыку.

Дзяўчына ў веласіпедным шлеме

Нягледзячы на ўсю разнастайнасць форм, шлемы заўсёды абаранялі верхнюю частку чэрапа, а таксама, як правіла, патыліцу і галаву па баках да ўзроўню вушэй, непараўнальна радзей твар і шыю. Ахова галавы ад страсення мозгу патрабуе ад шлема цвёрдай канструкцыі. Для зручнасці нашэння і для паляпшэння ахоўных уласцівасцяў, як правіла, шлемы мелі, а сучасныя заўсёды маюць сістэму амартызацыі ўдару — падкладку або падвеску (сучасныя шлемы практычна ўсе маюць менавіта падвеску).

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Спартыўны інвентар
Катэгорыя·Ваенная форма адзення
Катэгорыя·Спецвопратка
Катэгорыя·Хакейны інвентар
Катэгорыя·Галаўныя ўборы
Катэгорыя·Элементы герба
Катэгорыя·Даспехі