Шкатулка (польск.: szkatułka, ад італ.: scatola[1]) — невялікая скрыня з вечкам для дробных, звычайна каштоўных рэчаў. Шкатулкі вырабляюць з дрэва, металу, пластмасы, вырабных і каштоўных матэрыялаў — косці, камення. Для надання прыгожага выгляду іх часта пакрываюць скурай, дарагой тканінай, інкрустуюць каштоўнымі камянямі, пакрываюць разьбой, чаканкай.
Шкатулкі выкарыстоўваюць для захоўвання вялікай колькасці дробных прадметаў, пераважна — каштоўнасцяў.