wd wp Пошук:

Шкатулка

Шкатулка з разьбяной слановай косці з элементамі з чаканнага срэбра

Шкатулка (польск.: szkatułka, ад італ.: scatola[1]) — невялікая скрыня з вечкам для дробных, звычайна каштоўных рэчаў. Шкатулкі вырабляюць з дрэва, металу, пластмасы, вырабных і каштоўных матэрыялаў — косці, камення. Для надання прыгожага выгляду іх часта пакрываюць скурай, дарагой тканінай, інкрустуюць каштоўнымі камянямі, пакрываюць разьбой, чаканкай.

Шкатулкі выкарыстоўваюць для захоўвання вялікай колькасці дробных прадметаў, пераважна — каштоўнасцяў.

Спасылкі

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.653
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Прадметы побыту
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва