У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бярковіч.
Шая Іосіфавіч Бярковіч (14 сакавіка 1918, г. Барысаў — 31 снежня 1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
У 1938 годзе скончыў Ленінградскі тэхнікум чыгуначнага транспарту[2]. Член КПСС з 1942 года. З 1939 г. сакратар[2], з верасня 1940 1-ы сакратар Пінскага ГК ЛКСМБ. З ліпеня 1941 г. сакратар Пінскага падпольнага абкама ЛКСМБ і Пінскага падпольнага ГК ЛКСМБ. З лістапада 1942 года камісар партызанскага атрада імя С. Лазо ў Пінскай вобласці.
Загінуў у баі[1]. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у сучасным аграгарадку Малоткавічы[2] (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь).
Імем Ш. І Бярковіча названа вуліца ў Пінску.