wd wp Пошук:

Шашцін-Стражэ

Шашцін-Стражэ (славацк.: Šaštín-Stráže; ням.: Schoßberg-Strascha; венг.: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі.

Першапачаткова ўяўляў сабой дзве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ з’яўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славакіі, атрымаўшы статус горада толькі 1 верасня 2001 года.

Геаграфія

Горад размяшчаецца на поўначы Загор’я за 18 км ад Сеніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзве часткі.

Гісторыя

Сучасны горад узнік аб’яднаннем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая крэпасць Венгерскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненне да этнічнай групы секеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнай назвай «Шашцінске Стражэ» (славацк.: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.

Горад знакаміты сваёй базілікай Св. Марыі, якая з’яўляецца месцам паломніцтва хрысціянскіх вернікаў.

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44 % — славакі, 2,06 % — цыгане і 1,50 % — чэхі[1].

Рэлігійны склад: 88,45 % — рыма-каталікі, 7,31 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 1,34 % — лютэране[1].

Зноскі

  1. 1 2 Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2007. Праверана 28 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Месцы паломніцтва