wd wp Пошук:

Шарль дэ Лафос

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лафос. Шарль дэ Лафос, або дэ Ла Фос (фр.: Charles de La Fosse; 15 чэрвеня 1636Парыж — 13 снежня 1716Парыж) — французскі мастак; вучань Лебрэна.

Жыццё і творчасць

Яшчэ ў дзяцінстве Шарль дэ Лафос паступае ў вучні ў майстэрню мастака Шарля Лебрэна і ў 1650-х гадах займаецца разам са сваім настаўнікам афармленнем духоўнай семінарыі Сен-Сюльпіс і атэля Ламбер у Парыжы. У 1658—1663 гадах Лафос, па парадзе Лебрэна, падарожнічае па Італіі, жыве ў Рыме, Парме і Венецыі, дзе вывучае творчасць старых майстроў.

Пасля вяртання на радзіму Лафос, пры дапамозе Лебрэна, атрымлівае замовы па мастацкім афармленні палацаў Цюільры і Версаля. У 1673 годзе, пасля прадстаўлення ім свайго палатна Выкраданне Празерпіны, дэ Лафос прымаецца ў члены Каралеўскай акадэміі мастацтва і скульптуры, з 1674 ён — прафесар і выкладае ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў. У 1689—1692 гадах мастак жыве ў Англіі і па заказу лорда Мантэгю займаецца інтэр’ерам яго лонданскага палаца на Блумсберы-сквер. У 1707 годзе дэ Лафос становіцца дырэктарам Акадэміі, і з 1715 — яе канцлерам.

Найбольш вядомымі працамі Лафоса з’яўляецца яго роспіс столі ў Доме інвалідаўСв. Людовік, які складае з сябе меч да ног Збавіцеля») у Парыжы і фрэскі капэлы Версальскага палаца. Многія палотны ім былі напісаны для розных цэркваў, манастыроў і палацаў свецкай знаці. У працах гэтага мастака адчуваецца ўплыў венецыянскай школы жывапісу.

Яго вучнем быў французскі мастак-баталіст Шарль Парасель.

Галерэя

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  2. Charles de Lafosse // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Charles de Lafosse
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1716 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1636 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў