wd wp Пошук:

Шандар Пецёфі

Ша́ндар Пе́цёфі (венг.: Petőfi Sándor; 1 студзеня 1823, г. Кішкёрэш, Венгрыя31 ліпеня 1849) — венгерскі паэт, прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму.

Быў статыстам у тэатры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842 года.

У ранняй паэзіі (зборнік «Вершы», 1844; паэма-казка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фальклорнымі матывамі, галоўныя тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычна-рамантычныя настроі выразіліся ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—1846), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 г. у Галіцыі і рэвалюцыйных падзей у Пешце 1848—1849 гг. яго паэзія набыла яскрава рэвалюцыйна-дэмакратычны характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я…», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэвалюцыйных ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апублікавана ў 1874 г.) пра трагічны лёс рэвалюцыянера.

На беларускую мову яго вершы пераклалі А. Зарыцкі, Я. Семяжон, М. Хведаровіч, М. Аўрамчык, апавяданні — Г. Сапрыка, М. Татур.

Паштовая марка СССР

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118593226 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Паэты Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1823 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Бач-Кішкун
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта